Расіянін вырошчваў каноплі ў кватэры маці ў Мінску, паведамляе [1] ГУУС Менгарвыканкама.
«Супрацоўнікі наркакантролю Маскоўскага РУУС Мінска затрымалі 36-гадовага расіяніна. Мужчына арганізаваў памяшканне для вырошчвання канопляў у мінскай кватэры. Падчас агляду супрацоўнікі выявілі і канфіскавалі куст канопляў, два грындэры, вугальныя фільтры, электралямпу, вентылятары, таймеры і спецыяльны гроўтэнт. Таксама былі выяўленыя два грама гатовай да ўжывання марыхуаны», — распавялі ў ГУУС.
Затрыманы патлумачыў, што сем гадоў таму купіў насенне канопляў. Мужчына адважыўся іх вырасціць толькі ў гэтым годзе, калі маці надоўга паехала да сваякоў. Вядома, што фігурант працуе намеснікам дырэктара ў адным з сушы-бараў сталіцы. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/nezakonny-abarot-narkotykau
[4] https://zviazda.by/be/tags/guus-mengarvykankama