У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявамі звярнулася адразу некалькі жыхароў горада, якія расказалі аб тым, што былі ашуканы наглядна знаёмым мужчынам. Апошні на падставе вырабу і ўстаноўкі корпуснай мэблі завалодаў чужымі грашыма на агульную суму ў 7250 рублёў, паведамляе УУС аблвыканкама.
Высветлілася, што дагаворныя абавязацельствы не выконваў 38-гадовы дырэктар прыватнага прадпрыемства, раней не судзімы магіляўчанін. Праз размяшчэнне аб’яў у інтэрнэце мужчына знаходзіў зацікаўленых у яго паслугах грамадзян, якім абяцаў вырабіць пад заказ кухонную мэблю. Мясцовы жыхар пераконваў пакупнікоў: мэбля будзе ў тэрмін, да таго ж — па прывабнай цане. Заказчыкі аддавалі грошы ў якасці перадаплаты, а пасля чакалі выканання заказаў. Аднак дырэктар прыватнага прадпрыемства, атрымаўшы грошы, пераставаў выходзіць на сувязь і адказваць на тэлефонныя званкі.
У дачыненні да падазраванага заведзена крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[2] https://zviazda.by/be/tags/leninski-ruus
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou