Усе, напэўна, чулі аб прарошчанай пшаніцы. За суткі прарастання ў вадзе жыццёвая сіла пшаніцы павялічваецца ў 100 разоў. Але мала хто ведае пра ўнікальныя рэцэпты прарошчанага грэцкага арэха, жыццёвая сіла якога за 2 тыдні прарастання ў вадзе павялічваецца ў 1000 разоў!
1 кг неачышчаных грэцкіх арэхаў заліць халоднай вадой. Вада павінна пакрываць арэхі. Трымаць на падаконніку 2 тыдні, ваду мяняць праз дзень. 2 разы ў суткі змешваць арэхі. Праз 2 тыдні арэхі гатовыя да ўжывання. Трымаць арэхі трэба ў халадзільніку (унізе) у гэтай жа вадзе. Дзённая норма — па 3 ачышчаныя арэхі раніцай і ўвечары.
Гэты рэцэпт прынясе вам абнаўленне, амаладжэнне арганізма на клетачным узроўні, аднаўленне імуннай і нервовай сістэм, пазбаўленне ад шлакаў і ачышчэнне крывяноснай сістэмы, сілкаванне касцявых тканак арганізма. З асцярожнасцю ўжываць пры парушэннях дзейнасці падстраўнікавай залозы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/grecki-areh
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/recept
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyeta