Тэма павышэння пенсіённага ўзросту ўрадам не абмяркоўваецца. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае [1] БелТА.
«Што датычыцца павелічэння пенсіённага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэм няма. Мы цяпер плаўна перайшлі да пенсіённага ўзросту для мужчын — 63 гады, для жанчын — 58 гадоў. І мы павінны адчуць, як будзе функцыянаваць наша эканоміка, сацыяльная сфера ў існуючых умовах. Рэзервы для таго, каб выконваць сацыяльныя абавязацельствы, у тым ліку пенсіённыя, дзяржава будзе шукаць у іншых напрамках», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм’ер выступіў сёння перад парламентарыямі з дакладам на тэму «Аб развіцці сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/budut-li-v-belarusi-povyshat-pensionnyj-vozrast-petrishenko-otvetil-na-vopros-parlamentariev-509873-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pensiya