Выпуск беларускай вакцыны ад COVID-19 на рынак плануецца напрыканцы 2023 года. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае [3] БелТА.
«Распрацаваны прататып беларускай вакцыны, даказана яго эфектыўнасць у лабараторных умовах у плане павышэння клеткавага і гумаральнага імунітэту, а таксама адсутнасць таксічных эфектаў. Прапрацавана методыка культывавання ў біярэактары. У верасні-кастрычніку 2022 года плануецца выпуск доследнай партыі. Прапрацоўваюцца даклінічныя выпрабаванні. Паралельна завяршаецца першая чарга будаўніцтва прадпрыемства і ідзе закуп тэхналагічнага абсталявання. Выпуск на рынак беларускай вакцыны запланаваны на канец 2023 года», — сказала Алена Краткова.
Яна запэўніла, што вакцына будзе эфектыўная супраць усіх субліній каранавіруса, якія цыркулююць у Беларусі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://www.belta.by/society/view/vypusk-na-rynok-belorusskoj-vaktsiny-ot-covid-19-planiruetsja-v-kontse-2023-goda-509891-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue