Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў сур’ёзныя перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія адбудуцца 25 чэрвеня. Аб гэтым ён заявіў у Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае [1] БелТА.
«Заўтра мы з Уладзімірам Уладзіміравічам як звычайна правядзём сур’ёзныя перагаворы па сур’ёзнай праблематыцы. Але гэта будзе заўтра. І наша сённяшняя з вамі сустрэча абсалютна не рытуальная. У нас ёсць што абмеркаваць», — сказаў Прэзідэнт.
Як паведамляся БелТА, Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Кіраўнікі дзяржаў спачатку нефармальна сустрэліся ў падмаскоўным Завідаве, а ў другой палове дня 24 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе ўжо 25 чэрвеня пройдзе рабочая сустрэча лідараў дзвюх краін. Знамянальна, што менавіта ў гэты дзень споўніцца 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-anonsiroval-serjeznye-peregovory-s-putinym-po-serjeznoj-problematike-509990-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/peragavory
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin