Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Мінску за мінулыя суткі выявілі звыш 60 парушэнняў ПДР матацыклістамі, паведамляе [1] тэлеграм-канал упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У горадзе праходзілі прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту. За невыкананне правілаў дарожнага руху інспектары ДПС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 60 матацыклістаў.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўладальнікаў двухколавага транспарту быць вельмі ўважлівымі на дарозе, выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку і ні ў якім разе не парушаць нормы дарожнай бяспекі. У першую чаргу матацыклістам рэкамендуюць выконваць хуткасны рэжым і правілы манеўравання. Грэбаванне гэтымі патрабаваннямі можа прывесці да цяжкіх, а то і непапраўных наступстваў, адзначылі ў ДАІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/matacykl