Супрацоўнікі міліцыі Гомельскай вобласці затрымалі мясцовага жыхара за махлярства з продажам аўтамабіляў, паведамляе [1] тэлеграм-канал МУС.
27-гадовы мужчына размяшчаў на папулярным сайце аб’явы аб продажы аўтамабіляў. За гарантаваны прагляд ён браў у патэнцыйных пакупнікоў задатак ад Br50 да Br250, затым спыняў зносіны.
Як устаноўлена, аферыст выкарыстаў фота машын з замежных рэсурсаў і спецыяльна заніжаў цану. Амаль штодня ён мяняў сім-карты, аформленыя на падстаўных асоб, і карыстаўся банкаўскімі картамі сваіх знаёмых.
Распачата больш за 10 крымінальных спраў за махлярства, але ўжо вядома, што колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек. Раней фігурант быў судзімы за аналагічныя злачынствы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal