У Асіповіцкім раёне ў выніку ДТЗ загінуў пешаход, кіроўца ўцёк, паведамляе [1] тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Цела мужчыны з характэрнымі для наезду траўмамі выявілі ноччу 25 чэрвеня на дарозе М5 паблізу вёскі Цэль. Загінулым аказаўся 38-гадовы жыхар Жодзіна.
Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўсталявалі і затрымалі кіроўцу. Ім аказаўся 38-гадовы жыхар Светлагорска. Апоўначы 25 чэрвеня на 87-м км дарогі Мінск-Гомель ён ехаў на аўтамабілі Lexus і наехаў на мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы.
Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса. Праводзяцца следчыя дзеянні.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/asipovicki-rayon