Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») усяго графікам руху прадугледжана курсіраванне 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь. З іх 14 дадаткова прызначаны на перыяд правядзення мерапрыемства.
Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.
Таксама БЧ інфармуе, што для зручнасці пасажыраў скарэктаваны графік руху рэгулярных цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа на ўчастку Магілёў — Орша, якім прадугледжана павелічэнне часу іх стаянкі на станцыях Копысь і Шклоў.
Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.
Папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа адкрываецца за 10 сутак да адпраўлення цягніка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kupalle-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/dadatkovyya-cyagniki