Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым згадаў свой нядаўні візіт у Санкт-Пецярбург. Размова аб развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку пастаўках тэхнікі, паведамляе [1] БелТА.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў адказных чыноўнікаў у Беларусі, што ўсе дамоўленасці і заключаныя кантракты з расійскімі партнёрамі павінны дакладна выконвацца. «Усё мы павінны выконваць, абавязкова. Гэта вельмі важна для нашай эканомікі», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напярэдадні афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у яго адбылася сустрэча з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым: «Я прыехаў у Піцер і да сустрэчы з Пуціным напярэдадні запрасіў губернатара Піцера. Мы з ім селі, я гавару: раскажы мне, што мы не выконваем; аўтобусы каля 1 тыс. штук заказаў, колькі пастаўлена, што не пастаўлена, якія праблемы? Ён мне ўсё гэта па палічках расклаў».
«Таму глядзіце, каб мы не сарвалі ніводны праект. Гэта не дабрачыннасць», — акцэнтаваў увагу беларускіх адказных асоб Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што гэта вельмі вялікі заказ — тысяча аўтобусаў — для прадпрыемства МАЗ: «У гэтым годзе толькі выканаць бы нам гэты заказ. А ёсць яшчэ і іншыя».
Паводле слоў Прэзідэнта, на сустрэчы з Аляксандрам Бягловым быў закрануты і нядаўні інцыдэнт з аўтобусам у Санкт-Пецярбургу, звязаны з узгараннем: «Гаворыць: Аляксандр Рыгоравіч, гэта не варта нават увагі».
«Ну, у нас журналісты ўмеюць прыгожа падаць. Але я расперажываўся. Думаю, можа, там сапраўды нешта ўзарвалася. Тым больш што мы пачалі вырабляць для Піцера аўтобусы на газамторным паліве. Яны вельмі сябе добра паказалі. Электробусы. Піцерцы вельмі задаволены нашай тэхнікай. І нават нашы людзі, якія там былі, адзначылі, што дзе б ні былі, усюды аўтобусы беларускай вытворчасці. Другі горад у Расіі і самы прыгожы горад у свеце карыстаецца нашай тэхнікай. І камунальнай. Там больш за тысячу гэтых трактароў камунальнай тэхнікі заказалі».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pra-sankt-petsjarburg-drugi-gorad-u-rasii-i-samy-prygozhy-u-svetse-karystaetstsa-belaruskaj-116889-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya