Пачаўся сённяшні пакуль рэкордны гэтым летам па высокай тэмпературы дзень у так званай тураўскай зоне Палесся з 25 градусаў цяпла ў першыя ранішнія гадзіны. А прыпяцкія рыбакі ўжо паспяшаліся да надыходу спякоты выплыць на маторных лодках на ваду. Да сярэдзіны дня слупок тэрмометра хутка пераадолеў 30-градусную адзнаку. Асабліва нялёгка сёння дарожным рабочым, якія праводзілі планавы рамонт моста праз раку Ствіга недалёка ад яе ўпадзення ў Прыпяць. Каровы фермы ААТ «Тураўшчына» у вёсцы Хвоенск не спынялі вадапой. На самой жа рацэ ў гэты час атрымлівалі асалоду ад цёплай вады дзеці пад наглядам бацькоў. А ў цэнтры Турава амаль нікога не было, і толькі тэмпература набліжалася да адзнакі +36 градусаў па Цэльсію.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-drachou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh