Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн падчас выступу перад парламентам абвясціла аб прапанове правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі, паведамляюць [1] РИА Новости.
«Шатландскі ўрад прапануе, каб рэферэндум аб Незалежнасці адбыўся 19 кастрычніка 2023 года» — паведаміла Нікола Стэрджэн.
У пачатку чэрвеня палітык заявіла пра намер дамагчыся правядзення рэферэндуму аб незалежнасці, каб зрабіць Шатландыю «больш шчаснай і справядлівай». Стэрджэн адзначыла, што краіна не будзе залежаць ад рашэнняў Вестмінстэрскага ўрада, за якое яна не галасавала.
Разам з тым прэм’ер-міністр Барыс Джонсан не раз казаў, што не дапусціць другога рэферэндуму, паколькі народ Шатландыі ўжо выявіў сваю волю восем гадоў таму.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220628/shotlandiya-1798780368.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/shatlandyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum
[4] https://zviazda.by/be/tags/nezalezhnasc