Беларусь будзе выконваць даўгавыя абавязкі па еўрабондах у нацыянальнай валюце. Адпаведную пастанову прынялі Савет Міністраў і Нацыянальны банк, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе ўрада.
«Выкананне даўгавых абавязкаў па дзяржаўным каштоўным паперам, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу», — сказалі ў прэс-службе.
Ва ўрадзе падкрэслілі, што гэтае рашэнне з'яўляецца вымушанай мерай. Яно звязана з немагчымасцю плацежнага агента і іншых удзельнікаў міжнароднай разлікова-клірынгавай сістэмы гарантаваць паўнату і своечасовасць пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацый.
Па словах прэс-службы, гэта пацвярджаюць факты неатрымання асобнымі ўладальнікамі купоннага даходу па еўрааблігацыях, пералічанага Міністэрствам фінансаў Беларусі ў лютым 2022 года.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-budet-ispolnjat-dolgovye-objazatelstva-po-evrobondam-v-natsionalnoj-valjute-510656-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/valyuta
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacbank