РУП «Белпошта» па традыцыі праводзіць акцыю «З Днём Незалежнасці, Беларусь!»: кожны жадаючы зможа набыць простыя паштовыя карткі і бясплатна адправіць іх адрасатам па ўсёй Беларусі, паведамляецца [1]на сайце прадпрыемства.
Акцыя пройдзе 30 чэрвеня і 3 ліпеня ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі.
Кліенты РУП «Белпошта» могуць павіншаваць сваіх родных і блізкіх з надыходзячым святам. Паштовыя карткі з добрымі і цёплымі пажаданнямі адрасатам даставяць работнікі прадпрыемства. Адрасы аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, размешчаныя на сайце РУП «Белпошта».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blog.belpost.by/Novosti/RUPBelpochtapriglashayetp38
[2] https://zviazda.by/be/tags/rup-belposhta-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci