Брастчаніна абвінавачваюць у перамяшчэнні марыхуаны праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Такая інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце Генпракуратуры, паведамляе [1] БелТА.
Выпадак адбыўся 20 чэрвеня ў пункце мытнага афармлення «Казловічы». 30-гадовы брастчанін заязджаў з Польшчы ў Беларусь. У асабістым багажы мужчыны мытнікі знайшлі каля 5 г марыхуаны. Паводле яго слоў, купіў наркотык у адной з краін Еўрапейскага Саюза для асабістага спажывання.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС небяспечнага наркотыку) КК. Брэсцкі транспартны пракурор санкцыянаваў для мужчыны заключэнне пад варту.
З пачатку года гэта трэцяя крымінальная справа, узбуджаная пасля выяўлення Брэсцкай мытняй фактаў увозу з краін ЕС наркотыкаў і псіхатропаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/brestchanina-vzjali-pod-strazhu-za-peremeschenie-5-g-marihuany-cherez-granitsu-510693-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brastchanin
[3] https://zviazda.by/be/tags/peramyashchenne-maryhuany
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[5] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-ekanamichny-sayuz
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava