У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ля стэлы «Мінск — горад-герой» пройдзе святочны канцэрт. Ён пачнецца ў 21:00 і стане кульмінацыяй усіх святочных мерапрыемстваў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 3 ліпеня, паведаміла начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Канцэрт будзе арганізаваны сумесна з Мінгарвыканкамам і тэлеканалам АНТ, які пакажа яго ў прамым эфіры. Для канцэрту абраны дэвіз — «Наша памяць мацнейшая за час». Пасля канцэрту пройдзе традыцыйная акцыя «Спяем гімн разам».
— Неба над сталіцай у 23: 00 3 ліпеня расквітнее святочны феерверк. Ён адначасова пройдзе ва ўсіх абласцях рэспублікі — адзначыла Адамовіч.
Але стартуюць святочныя мерапрыемствы напярэдадні, 2 ліпеня. У гэты дзень у Палацы рэспублікі пройдуць Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў «Беларусь, я люблю цябе!». Тэлеверсія канцэрта будзе паказана на канале «Беларусь 1» вечарам у суботу.
— Ён пройдзе ў абноўленым фармаце. Выступленне рыхтуе калектыў маладых рэжысёраў. На сцэне выступяць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усёй рэспублікі, а таксама зоркі беларускай эстрады. Рэжысёры-пастаноўшчыкі канцэрта ставілі сваёй мэтай, каб падкрэсліць, што патрыятызм — гэта найперш любоў да Радзімы, прыхільнасць і адданасць ёй, — сказала Адамовіч.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/nasha-pamyat-silnee-vremeni-prazdnichnyj-gala-konczert-u-stely-minsk-gorod-geroj-projdet-3-iyulya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nasha-pamyac-macney-chasu
[3] https://zviazda.by/be/tags/gala-kancert
[4] https://zviazda.by/be/tags/stela
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk-gorad-geroy
[6] https://zviazda.by/be/tags/3-lipenya
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci-0