Навальніцы і дождж звязаны з цёплай няўстойлівай паветранай масай, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, перадае [1] БелТА.
«Хутчэй за ўсё, 29 чэрвеня — самы няўстойлівы дзень тыдня. Бліжэйшыя суткі таксама месцамі па краіне чакаюцца дажджы, але ўжо не ў такім маштабе, як сёння», — адзначылі ў Белгідрамеце.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, непагода звязана з уплывам цёплай няўстойлівай паветранай масы. «Цыклоны і франты тут ні пры чым, на гэты момант адбываюцца ўнутрымасавыя працэсы. Гэта значыць, маса трансфармуецца, і навальнічныя ачагі, па сутнасці, пачынаюць фарміравацца на роўным месцы. Да гэтага склаліся ўмовы для такой навальнічнай дзейнасці», — падкрэслілі спецыялісты.
У Белгідрамеце падкрэслілі, што пачынаючы з пятніцы надвор’е істотна палепшыцца. Не выключаны лакальныя навальнічныя дажджы, а тэмпература паветра складзе 28-34 градусы цяпла.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/u-chym-prychyna-navalnits-i-dazhdzhu-kamentaryj-belgidrameta-116956-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/navalnicy
[3] https://zviazda.by/be/tags/dazhdzhy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belgidramet
[5] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody