У Жыткавіцкім раёне ў рацэ Прыпяць паблізу в. Хваенск патанула дзяўчынка 2014 года нараджэння, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Гомельскую абласную ўправу МНС.
Трывожны сігнал ратавальнікам паступіў 28 чэрвеня ў 16.57. Высветлілася, што жанчына 1992 года нараджэння адпачывала на Прыпяці з трыма дзецьмі (2013, 2014 і 2020 гадоў нараджэння). У момант, калі маці пайшла ўкладваць двухгадовага сына спаць у палатку, дзве дзяўчынкі гулялі на беразе каля ракі. Выйшаўшы з палаткі, жанчына выявіла, што дачка 2014 года нараджэння знікла.
Цела патанулай дзяўчынкі выявілі і дасталі на бераг вадалазы АСВОДа.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-zhitkovichskom-rajone-v-pripjati-utonula-devochka-510698-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/prypyac
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanulaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyauchynka
[6] https://zviazda.by/be/tags/asvod