Арцём Гурэнка прызнаны лепшым іграком 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе [1] БелТА.
У гасцявым пераможным паядынку з футбалістамі «Мінска» 28-гадовы атакуючы паўабаронца бабруйскай «Белшыны» зрабіў тры галявыя перадачы і дапамог сваёй камандзе выйграць з лікам 4:2. Пасля такой вікторыі бабруйчане набралі 14 ачкоў і падняліся на 11-е месца ў турнірнай табліцы. У матчы наступнага тура 2 ліпеня «Белшына» прыме на сваім полі дзяржынскі «Арсенал».
Турнірнае становішча цяпер такое: «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 26 ачкоў (12 матчаў), «Дынама» (Мінск) — 25 (12), БАТЭ (Барысаў) — 24 (11), «Шахцёр» (Салігорск) — 21 (12), «Іслач» (Мінскі раён) — 19 (12), «Мінск» — 19 (12), «Нёман» (Гродна) — 18 (12), «Славія» (Мазыр) — 17 (12), «Гомель» — 15 (11), «Слуцк» — 15 (11), «Белшына» (Бабруйск) — 14 (12), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 14 (11), «Віцебск» — 10 (12), «Арсенал» (Дзяржынск) — 7 (12), «Днепр» (Магілёў) — 6 (12), «Дынама» (Брэст) — 4 (12).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/artsem-gurenka-pryznany-lepshym-igrakom-12-ga-tura-futbolnaga-chempijanatu-belarusi-116957-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/arcyom-gurenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbolny-chempiyanat-belarusi