У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі на ўчастку Магілёў — Жлобін 4-7, 11, 12, 14, 18-21 ліпеня змяняецца расклад цягніка № 615/616 Магілёў — Гомель.
Па інфармацыі прэс-цэнтра магістралі, гэтымі днямі цягнік будзе адпраўляцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней за графік — у 8.25 і прыбываць у Гомель на 2 гадзіны 5 хвілін таксама раней за графік — у 11.38.
Акрамя таго, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа будуць рухацца змененым раскладам на ўчастку Магілёў — Жлобін.
БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
Магістраль просіць прабачэння ў пасажыраў за часова прычыненыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grafik-ruhu-cyagnikou
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/ramontnyya-raboty