Беларусь і Інданезія правядуць серыю відэаканферэнцый аб супрацоўніцтве ў розных сферах, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.
У Маскве адбылася сустрэча дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалая Барысевіча з паслом Інданезіі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Хасэ Антоніа Марата Таварэсам.
На сустрэчы бакі дамовіліся арганізаваць у 2022 годзе серыю відэаканферэнцый, якія будуць прысвечаны беларуска-інданезійскаму супрацоўніцтву ў розных сферах дзейнасці.
Акрамя таго, субяседнікі дамовіліся аб правядзенні ў Мінску ў першай палавіне 2023 года форуму «Інданезія — ЕАЭС», суарганізатарам якога выступіць Нацыянальны цэнтр маркетынгу. Ідэя правядзення форуму таксама падтрымана кіраўніцтвам Калегіі ЕЭК.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minsk-primet-forum-indonezija-eaes-v-2023-godu-510771-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya-eaes
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-centr-marketyngu