Развіццё яравых культур паскорылася з-за павышаных тэмператур, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Паводле апошніх даных назіранняў, на большасці палёў яравыя збожжавыя культуры закаласаваліся, у пшаніцы ў многіх раёнах адзначаецца красаванне. У яравога ячменю ў паўднёвым рэгіёне Беларусі пачалося наліванне зерня — паводле звестак шэрага метэастанцый, настала малочная спеласць. З-за ўсталявання павышанага тэмпературнага рэжыму развіццё яравых культур паскорылася. На пасевах кукурузы ідзе актыўнае нарастанне лісця», — сказалі ў Белгідрамеце.
Як адзначаюць аграметэаролагі, бягучыя аграметэаралагічныя ўмовы цалкам спрыяльныя для росту і развіцця цеплалюбівых культур.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaravyya-kultury
[4] https://zviazda.by/be/tags/pavyshanne-temperatur