Кампраміс паміж ЕС і Вільняй можа аднавіць транзіт у Калінінград праз тэрыторыю Літвы ўжо праз некалькі дзён. Пра гэта са спасылкай на агенцтва Reuters паведамляе [1] РИА Новости.
Як гаворыцца ў паведамленні, чыноўнікі ЕС разглядаюць варыянт пошуку кампраміснага пагаднення з Літвой, каб змякчыць канфліктную сітуацыю з Расіяй.
Па дадзеных агенцтва, Брусель вядзе перамовы аб зняцці санкцый з Калінінграда. Яны прапрацоўваюць варыянт пагаднення, якое можа быць падпісана ўжо ў пачатку ліпеня, але толькі ў тым выпадку, калі Літва адкліча свае прэтэнзіі.
Еўрапейскі саюз перастаў прымаць грузавы аўтатранспарт, які мае расійскую рэгістрацыю, яшчэ ў пачатку красавіка бягучага года. Аднак транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць працягваўся ў якасці выключэння. Цяпер Літва аб’явіла забарону, якая тычыцца грузавога транзіту грузаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі еўрапейскіх краін. Са сталіцы Літвы ў Калінінградскую вобласць паступіла паведамленне аб тым, што з 18 чэрвеня транзіт тавараў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза, спыняецца. У спіс трапілі будматэрыялы, метал, дрэва, цэмент, угнаенні, алкаголь, ікра і інш. Агульны спіс складае каля 50 працэнтаў усяго транзіту ў рэгіён.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220629/kaliningrad-1799068375.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/es
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kaliningrad