Мужчына атрымаў траўмы падчас пажару на тэрыторыі гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыва ў Брэсце, паведамілі [1] ў абласным упраўленні МНС.
Аб інцыдэнце стала вядома ад медыкаў. 29 чэрвеня каля 16.30 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі ў абласную клінічную бальніцу мужчыны 1963 года нараджэння. У пацярпелага дыягнаставаны тэрмічныя апёкі 1-3 ступені абедзвюх рук і левага бядра (6% цела). Высветлілася, што траўмы атрыманы ў выніку пажару, які адбыўся 28 чэрвеня на тэрыторыі ДСВК у Брэсце.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest