Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва на прынцыпах узаемапаважлівага дыялога. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на заключным пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае [3] БелТА.
«У ходзе сесіі мы паслядоўна растлумачвалі сваім заходнім калегам нацэленасць Беларусі на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каштоўнасць інструментаў парламенцкай дыпламатыі, тупіковасць і згубнасць санкцый для сусветнай эканомікі, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — На жаль, калектыўны Захад пакуль не гатовы ўспрымаць довады здаровага сэнсу». Мы бачым яго імкненне ізаляваць нас, перакрыць каналы зносін. Аднак канфрантацыя — гэта не наш шлях. Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва на прынцыпах канструктыўнага, раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога. Таму мы працягнем размаўляць з усімі, настойліва прасоўваючы міралюбівыя знешнепалітычныя ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы.
Спікер падкрэсліў, што гэту дакладную пазіцыю дэпутаты павінны трансліраваць на ўсіх міжнародных пляцоўках: «У нас шмат сяброў, якія рэальна ацэньваюць стан спраў у свеце і гатовы развіваць супрацоўніцтва з нашай краінай. Прыклад таму — парламенцкае супрацоўніцтва ў МПС».
«Перспектыўным уяўляецца таксама ўзаемадзеянне па лініі Парламенцкай сеткі Руху недалучэння. Сёння беларускія парламентарыі бяруць удзел у рабоце гэтага прадстаўнічага форуму ў сталіцы Азербайджана. Такія кантакты трэба выкарыстоўваць таксама для пашырэння супрацоўніцтва з МПА АСЕАН, ПАРЛАЦІНА і Панафрыканскім парламентам. У поўнай меры неабходна задзейнічаць патэнцыял парламенцкай дыпламатыі ва ўзаемаадносінах з Кітаем, дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу», — дадаў старшыня.
Паводле яго слоў, сёння ёсць сур’ёзны задзел супрацоўніцтва з Індыяй, таму трэба рухацца далей і развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць: «У нашых бліжэйшых планах — правядзенне анлайн-сустрэч з парламентарыямі з В’етнама, Тайланда і Кубы. У ліпені адбудзецца візіт у Тэгеран рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Ірана. Ёсць добрыя магчымасці для далейшага пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў па лініі нядаўна сфарміраваных рабочых груп у парламентах Балгарыі, Венесуэлы, Мексікі».
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://www.belta.by/society/view/andrejchenko-belarus-gotova-k-sotrudnichestvu-na-printsipah-vzaimouvazhitelnogo-dialoga-510982-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[6] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva