Міністр інфармацыі ад імя міністэрства павіншаваў ганаровага старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі з прысваеннем высокага звання.
«Гэтае высокае званне Вы заслужылі карпатлівай працай і талентам, стварыўшы высокамастацкія творы, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне. На яскравых прыкладах няпростых лёсаў беларусаў Вы паказваеце сумленнасць, прафесіяналізм і самаадданасць нашых суайчыннікаў, іх адданасць Айчыне, тым самым выхоўваючы ў маладога пакалення патрыятызм, любоў да Радзімы. Сёння Вы з’яўляецеся адным з самых чытаемых сучасных беларускіх пісьменнікаў у дзяржавах СНД, краінах далёкага замежжа. Больш за паўсотню Вашых кніг выдадзены тыражом звыш 7 мільёнаў экзэмпляраў. Яны перакладзены на 18 замежных моў, у тым ліку на англійскую, французскую, іспанскую, турэцкую, азербайджанскую, літоўскую, фарсі. Заслужаныя сімпатыі гледачоў атрымалі папулярныя мастацкія кінафільмы, створаныя па Вашых раманах: „Бег ад смерці“, „Вам — заданне“, „Маёр Ветраў“, „Чорны пёс“. Усё гэта — вынік Вашага яркага жыццёвага шляху, увасобленага ў маштабнай творчай дзейнасці.
Ваша грамадзянская пазіцыя і літаратурны аўтарытэт у пісьменніцкім асяроддзі дазволілі захаваць і развіць Грамадскае аб’яднанне „Саюз пісьменнікаў Беларусі“, які Вы ўзначальвалі з 2005 года. Упэўнены, і сёння, з’яўляючыся Ганаровым старшынёй СПБ, Вы працягнеце актыўную працу па кансалідацыі беларускіх пісьменнікаў на аснове патрыятызму, найлепшых традыцый айчыннай літаратуры, адзінства і згоды ў грамадстве» , — гаворыцца ў віншаванні.
Міністр пажадаў Народнаму пісьменніку Беларусі моцы сіл і духоўнай бадзёрасці, здароўя, дабрабыту, далейшых творчых поспехаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pyarcou
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-charginec
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvanne-narodnaga-pismennika-belarusi