У Светлагорску шукалі чатырохгадовую дзяўчынку — яе цела знайшлі ў рацэ Бярэзіна, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Гомельскую абласную арганізацыю АСВОД.
Інфармацыя аб знікненні дзяўчынкі каля Бярэзіны ў Светлагорску паступіла сёння днём. На пошукі адправіліся супрацоўнікі МУС, МНС, АСВОДА, выратавальныя атрады і добраахвотнікі.
Прыкладна ў 16.20 вадалазы МНС дасталі цела дзяўчынкі з Бярэзіны.
«Абставіны высвятляюцца, але асноўная прычына — гэта пакіданне дзіцяці без нагляду», — падкрэслілі ў АСВОД.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/chetyrehletnjaja-devochka-utonula-v-reke-v-svetlogorske-511350-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[3] https://zviazda.by/be/tags/patanulaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyauchynka
[6] https://zviazda.by/be/tags/byarezina
[7] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk