У адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця малочнай галіны да 2025 года, у нашай краіне прадугледжана павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці малака да 9,2 млн т у год. Аб гэтым у інтэрв’ю часопісу «Экономика Беларуси» расказаў дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, кандыдат эканамічных навук Гардзей Гусакоў, паведамляе [1] БелТА.
Ён падкрэсліў, што значным фактарам пры гэтым з’яўляецца састаў сыравіны, які аказвае непасрэдны ўплыў на арганалептычныя ўласцівасці гатовых прадуктаў і іх выхад. У гэтым напрамку вядзецца пастаянная работа, звязаная з павышэннем якасці малочнай прадукцыі, тэхнічным перааснашчэннем ферм, падборам эфектыўных рацыёнаў кармлення жывёл, маніторынгам стану малочнага статка.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца сістэме кантролю на ўсіх этапах вытворчасці, пачынаючы ад атрымання малака-сыравіны на фермах і заканчваючы гатовай прадукцыяй, што адгружаецца з перапрацоўчых прадпрыемстваў. Вытворчыя лабараторыі малаказаводаў акрэдытаваны на адпаведнасць стандарту ДАСТ ISO/IEC 17025-2019, што сведчыць аб надзейным кантролі за якасцю прадуктаў. На варце іх бяспекі стаіць нарматыўная прававая база.
Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці праведзена значная работа па стандартызацыі: распрацаваны 23 дзяржстандарты Рэспублікі Беларусь для малочнай галіны, рыхтуецца 6 міждзяржаўных. З 2018 па 2021 год падрыхтавана 132 тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, адзначыў Гардзей Гусакоў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-pradugledzhana-pavelichenne-abemau-vytvorchastsi-malaka-117069-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pavelichenne-abyomau
[3] https://zviazda.by/be/tags/vytvorchasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/malako-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/npc-nan-belarusi