Менавіта на аснове беларускага этнасу было створана ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае ўтварэнне – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае [1]БелТА.
«Мы беражліва ставімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фармавалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў. Ганарымся летапісам Полацкага княства – аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, — Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага — назаўжды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў: «Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб’яднанне – Вялікае Княства Літоўскае. Гэта была першая беларуская дзяржава. У гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-imenno-na-osnove-belorusskogo-etnosa-bylo-sozdano-vkl-511467-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vkl
[4] https://zviazda.by/be/tags/usyaslau-charadzey
[5] https://zviazda.by/be/tags/eufrasinnya-polackaya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna