Дзень вызвалення Мінска — гэта другі дзень нараджэння беларускай нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае [1] БелТА.
«Свабода для нас — гэта сінонім слова „жыццё“. Дзень вызвалення Мінска — гэта, можна сказаць, другі дзень нараджэння беларускай нацыі, якая была асуджаная на знішчэнне, але выстаяла і разам з брацкімі савецкімі народамі выратавала Еўропу ад фашызму», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, менавіта таму 3 ліпеня ў Беларусі адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень незалежнасці. «І няма іншай даты ў нашай гісторыі, якую народ настолькі прыняў бы сэрцам. У ёй занадта шмат асабістага, перажытага, блізкага і зразумелага ўсім беларусам. Клапатлівае, амаль сакральнае стаўленне да памяці аб той вайне стала для кожнага з нас часткай сямейнай традыцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-den-osvobozhdenija-minska-eto-vtoroj-den-rozhdenija-belorusskoj-natsii-511473-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/urachysty-shod
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci