Заходняя Еўропа спачатку выгадавала монстра пад назвай фашысцкая Германія, а цяпер гадуе новага монстра ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае [1] БелТА.
Па яго словах, заходнія суседзі нашай краіны прагна пазіраюць на прымежныя беларускія і ўкраінскія тэрыторыі і нават не саромеюцца адкрыта казаць аб магчымай анэксіі. «Гэтак жа, як і ў мінулым стагоддзі, за гэтымі працэсамі стаіць усё тая ж цывілізаваная Заходняя Еўропа, якая спачатку гадавала монстра па імі фашысцкая Германія, а потым, каб выжыць, кідалася ў абдымкі тых, каму яшчэ нядаўна так моцна жадала паражэння. Гісторыя паўтараецца. Монстра гадуюць ва Украіне», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што ў той жа час з беларусаў спрабуюць стварыць вобраз ворага.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-zapadnaja-evropa-rastit-v-ukraine-monstra-511476-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/urachysty-shod
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci