У храмах і манастырах БПЦ 3 ліпеня прагучыць святочны перазвон, паведамляецца [1]на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.
«3 ліпеня 2022 года будуць святкавацца Дзень памяці Сабора беларускіх святых і дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Беларусі. Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у гэты дзень у храмах і кляштарах Беларускай праваслаўнай царквы па заканчэнні Боскай літургіі будуць здзейсненыя набажэнствы ўсім беларускім святым і ўзнесены малітвы аб міры на нашай зямлі», – адзначаецца ў паведамленні.
Па завяршэнні набажэнстваў у храмах і манастырах прагучыць святочны перазвон.
Прэв’ю: church.by
Спасылкі
[1] http://church.by/news/v-hramah-i-monastyrjah-belorusskoj-pravoslavnoj-cerkvi-3-ijulja-budut-vozneseny-molitvy-o-mire-i-prozvuchit-prazdnichnyj-kolokolnyj-zvon
[2] https://zviazda.by/be/tags/bpc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-pravaslaunaya-carkva
[5] https://zviazda.by/be/tags/veniyamin
[6] https://zviazda.by/be/tags/hramy