«Мінаблкінавідэапракат» 3 ліпеня арганізуе палявы кіназал у мемарыяльным комплексе «Курган Славы», паведаміла [1] БелТА гендырэктар «Мінаблкінавідэапракату» Таццяна Дарашкевіч.
Абсталяванне будзе ўстаноўлена ў стылізаванай ваеннай палатцы. Рэпертуар кінапаказаў будзе складацца з лепшых кінастужак «Беларусьфільма», дакументальных кінахронік ваенных гадоў, перыяду аднаўлення і развіцця Беларусі ў пасляваенны час да сучаснасці.
«Акрамя фільмаў мінулых гадоў мы дэманструем зусім новы дакументальны фільм кінастудыі „Беларусьфільм“, які называецца „Перазвон“. Я думаю, ён выкліча вельмі вялікі рэзананс і цікавасць публікі. 3 ліпеня мы пакажам рэспубліканскую прэм’еру фільма „Падрыў“. Ён прысвечаны працы размінёраў. Вельмі многія з іх загінулі, таму гэты подзвіг было вырашана ўвекавечыць, прысвяціўшы ім фільм, — распавяла Таццяна Дарашкевіч. — Мы прадстаўляем залатую калекцыю кінастудыі „Беларусьфільм“ на стэндах, якія размешчаны на фасадзе нашага кіназалы. Гэта лепшыя фільмы за шмат гадоў, пачынаючы з 1924 года. І, вядома ж, немагчыма сабе ўявіць кінематаграфію нашай рэспублікі без Тэатра кінаакцёра, заслужаны калектыў якога ўчора прадставіў прэм’еру, якая зрабіла вельмі вялікі эфект — гэта кінаканцэрт „Рэквіем. Каб памяталі“. Ён прысвечаны Дню Незалежнасці, 78-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заўтра ўрывак з гэтага канцэрту будзе прадэманстраваны на імправізаванай канцэртнай пляцоўцы ў выглядзе грузавіка, як гэта было ў ваенныя гады, калі агітбрыгада ездзіла па войскам з культурнай праграмай».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/polevoj-kinozal-budet-rabotat-3-ijulja-u-kurgana-slavy-511480-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minablkinavideaprakat
[3] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-darashkevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurgan-slavy-1