Некалькі дзён таму беларускія комплексы проціпаветранай абароны перахапілі ўкраінскія ракеты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае [1]БелТА.
«Нас правакуюць. Павінен вам далажыць: тры дні таму, можа, крыху больш, з тэрыторыі Украіны спрабавалі нанесці ўдар па ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. Але, дзякуй богу, проціпаветранымі комплексамі “Панцыр” удалося перахапіць усе ракеты, якія былі пушчаны Узброенымі сіламі Украіны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Што гэта такое? Я клятвенна вас запэўніваю: ніводны салдат Беларусі на тэрыторыі Украіны не ваюе».
Прэзідэнт нагадаў, як ва Украіне былі захоплены ў палон некалькі дзясяткаў беларускіх дальнабойшчыкаў. Аўтамабілі ў іх былі адабраны, два вадзіцелі загінулі. «А потым сказалі, што гэта была бамбёжка расіян, і яны загінулі. Павыразалі ў загінулых людзей з трупаў органы, каб не было відаць, што яны застрэлілі. Але нашы разабраліся. Гэта што, нацыяналізм? Гэта нацызм? Гэта фашызм», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Беларускія спецслужбы тады правялі аперацыю па вызваленні вадзіцеляў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-try-dni-tamu-ukraina-sprabavala-atakavats-belarus-ale-my-zdoleli-perahapits-use-rakety-117083-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina