Згодна са «Штогоднікам перапісу насельніцтва Кітая», сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб кітайцаў узрос да 28,67 года. Сярод мужчын гэты паказчык склаў 29,38 года, жанчын— 27,95, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн [3].
Даныя сведчаць, што ў 2010-м сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у Кітаі складаў 24,89 года. Тады для мужчын гэты паказчык складаў 25,75 года, а для жанчын — 24. Іншымі словамі, за 10 гадоў сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб вырас амаль на чатыры гады. Змяншаецца колькасць першых шлюбаў.
Паводле дадзеных «Статыстычнага штогодніка Кітая за 2021 год», колькасць ранніх шлюбаў у 2010-м дасягнула 22 мільёнаў, а ў 2020-м — 12,8 млн.
Ва ўсім свеце адтэрміноўка сярэдняга ўзросту ўступлення ў першы шлюб стала паўсюднай тэндэнцыяй. Фэн Вэньмэн, дырэктар даследчага аддзела Інстытута дзяржаўнага кіравання і чалавечых рэсурсаў Даследчага цэнтра па пытаннях развіцця пры Дзяржсавеце КНР, у калонцы інфармацыйнага агенцтва Кітая China New Watch усебакова прааналізаваў сітуацыю. Па меркаванні эксперта, прычынамі сталі павышэнне ўзроўню адукацыі, павелічэнне кошту шлюбу, узмацненне канкурэнцыі пры працаўладкаванні і на рабочых месцах, а таксама змены ў канцэпцыі шлюбу.
Фота «Жэньмінь жыбаа» анлайн
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya