Брытанскі рэжысёр Пітэр Брук пайшоў з жыцця ва ўзросце 97 гадоў, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на газету Le Monde.
Паводле інфармацыі выдання, рэжысёр пражываў у Францыі з 1974 года.
Пітэр Брук стаў адным з вядучых прадстаўнікоў авангарду ў сцэнічным мастацтве XX стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1925 годзе ў Лондане ў небагатай яўрэйскай сям’і. У 1945 годзе скончыў лінгвістычны факультэт Оксфардскага універсітэта, дзе вывучаў рускую мову. Як рэжысёр дэбютаваў у сярэдзіне 1940-х гадоў. Ставіў творы Уільяма Шэкспіра, Бернарда Шоу, Жана Както, Генрыка Ібсена, Фёдара Дастаеўскага, Жан-Поля Сартра, Жана Ануя.
Паралельна працаваў Пітэр Брук на найбуйнейшых оперных сцэнах свету. Акрамя таго, ён зняў некалькі фільмаў. У тэатры і кіно ён супрацоўнічаў з выдатнымі акцёрамі, сярод якіх Пол Скофілд, Лоўрэнс Аліўе, Вівьен Лі, Джон Гілгуд, Жан-Поль Бельмандо, Марчэла Мастраяні.
У 50-е і 60-е гады XX стагоддзя два шэкспіраўскіх спектакля Пітэра Брука — «Гамлет» і «Кароль Лір» — убачылі расійскія гледачы. А ў 1989 годзе ў Маскве, Ленінградзе і Тбілісі паказалі «Вішнёвы сад» у яго пастаноўцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/15109199
[2] https://zviazda.by/be/tags/piter-bruk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/angliya