Кампанія Microsoft паведаміла аб выяўленні віруса, які падпісвае карыстальніка на платныя паслугі без яго ведама. Аб гэтым паведамляецца ў блогу кампаніі, перадае [1] МИР24.
Шкоднаснае ПА здольна таемна аформіць на нумар карыстальніка вялікую колькасць платных падпісак, адзначаецца ў паведамленні. Асаблівасць віруса ў тым, што ён хавае SMS-паведамленні, якія аператары дасылаюць для пацверджання афармлення падпіскі або здзяйснення плацяжу.
Нейтралізаваць вірус можна з дапамогай унясення змяненняў у Android API, адзначылі ў кампаніі. Рэкамендуецца таксама не спампоўваць праграмы з невядомых крыніц і абмежаваць для праграм магчымасць чытаць SMS.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16514574/naiden-virus-taikom-podpisyvayushchii-polzovatelya-android-na-platnye-uslugi
[2] https://zviazda.by/be/tags/microsoft
[3] https://zviazda.by/be/tags/virus
[4] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii