Назіраем бум продажаў ільнянога адзення, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, паведамляе [1] БелТА.
«Цяпер устанавілася досыць гарачае надвор’е і ўсіх пацягнула за льняным адзеннем, ільнянымі камплектамі, касцюмамі. Нейкі бум такі назіраем за апошнія некалькі тыдняў», — распавяла Таццяна Лугіна.
Паводле яе слоў, на рынку прадстаўлена вялікая каляровая палітра вырабаў з лёну. «Гэта адзін з нашых моцных бакоў, што за апошнія гады мы навучыліся, першае, за кошт тэхналагічных прыёмаў змякчыць лён. Ну і, безумоўна, колеравая палітра. Тэхнолагі, каларысты ў тэхналагічныя ланцужкі дадалі ўсе расфарбоўкі лёну. Мы неяк прывыклі, што раней гэта была пастэльная гама. Сёння мы бачым і радуемся, што лён прадстаўлены яркімі, сучаснымі тэндэнцыямі гэтага сезону: жоўтыя, лімонныя, аранжавыя, зялёныя, колеру фуксія», — дадала старшыня «Беллегпрама».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/lugina-nabljudaem-bum-prodazh-lnjanoj-odezhdy-511614-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bellegpram-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lugina
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyon