Імплант, які здымае боль распрацаваны навукоўцамі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (ЗША), піша [1] МИР24.
Імплант уяўляе сабой пластычную стужку шырынёй 5 мм, якая абарочваецца вакол нерва. Прылада «замарожвае» нерв і блакуе паступленне балявога сігналу ў мозг. З часам яна можа быць дэактываваны, пасля чаго раствараецца на біякампаненты, якія затым выводзяцца натуральным шляхам.
Па словах даследчыкаў, яны паспяхова выпрабавалі імплант на жывёлах. Навукоўцы разлічваюць, што распрацоўка зможа замяніць апіоідныя прэпараты.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16514567/implant-protiv-boli-uchenye-nashli-sposob-neitralizacii-nervov-bez-tabletok
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/biyalogiya