Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя жыхароў краіны і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з Днём Незалежнасці, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«У гэты святочны дзень жадаю ўсім амерыканцам простых рэчаў, якія зразумелыя кожнаму і аб’ядноўваюць усіх людзей незалежна ад узроўню дабрабыту і колеру скуры: моцнага здароўя, міру, стабільнасці і веры ў лепшую будучыню, якая магчыма, толькі калі мы будзем імкнуцца да гэтага разам», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба забыць пра рознагалоссі, якія расколваюць сем’і, грамадствы, цэлыя кантыненты, і аб’яднаць намаганні з мэтай пошуку выхаду з сённяшняй вельмі трывожнай і небяспечнай сітуацыі. «Толькі такім чынам нашы народы ў інтарэсах сваіх дзяцей і ўнукаў, у імя агульнага дома — усёй планеты, у імя жыцця змогуць справіцца з існуючымі супярэчнасцямі».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne