Па папярэдняй інфармацыі аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 3 ліпеня каля гадзіны дня 35-гадовая жанчына-кіроўца на аўтамабіле «Фольксваген Туран» рухалася на 294 км аўтадарогі М-10 «Мяжа РФ-Гомель-Кобрын».
Жанчына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з грузавым аўтамабілем «Вольва» з паўпрычэпам. Пасля ўдару таксама адбыўся наезд на прыпаркаваны на абочыне аўтамабіль «Рэно Логан». У ДТЗ на месцы загінула вадзіцель. Яе непаўналетніх дзяцей: 8-гадовую дзяўчынку і 3-гадовага хлопчыка, якія ехалі ў якасці пасажыраў, з цяжкімі траўмамі экстрана даставілі ў Жыткавіцкую раённую бальніцу. Некалькі гадзін урачы змагаліся за жыццё дзяўчынкі, аднак выратаваць яе не ўдалося, хлопчык знаходзіцца ў цяжкім стане, але яго жыццю нічога не пагражае.
Па факце здарэння праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і акалічнасці здарэння.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavichy
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc