Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы прынятым рашэнням аб „перазагрузцы“ двухбаковых адносін міждзяржаўныя кантакты Мінска і Каракаса істотна актывізаваліся, — гаворыцца ў віншаванні. — Аб’яднанне намаганняў дазволіць эфектыўна супрацьстаяць дэструктыўнай палітыцы Захаду і забяспечыць нашым дзяржавам устойлівае развіццё ў існуючых складаных умовах. Лічу, што гэта вельмі своечасовы крок з улікам глабальных выклікаў, з якімі сутыкнуліся нашы краіны ў апошні час».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатовая працягваць умацаванне сяброўства з Венесуэлай праз пашырэнне палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарнага, ваеннага і культурнага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру добрага здароўя і даўгалецця, а венесуэльскаму народу — міру і працвітання.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/venesuela
[4] https://zviazda.by/be/tags/nikalas-madura