Каравай-фэст «Бацькава булка» ўпершыню пройдзе 20 жніўня ў Свіслачы, паведамляе [1]тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
У межах гэтага вялікага свята хлеба плануецца правядзенне выстаўкі-конкурсу «Матулін каравай». Прыняць удзел змогуць усе ахвотныя, у тым ліку пекары-аматары і хатнія гаспадыні. Своё майстэрства ў кулінарным спаборніцтве можна будзе прадэманстраваць у дзвюх намінацыях: «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай».
Наёлепшых майстроў духмяных вырабаў адзначаць прызамі: прадугледжаны Гран-пры, першае, другое і трэцяе месцы з грашовымі прэміямі. Акрамя таго, адметныя караваі за арыгінальнасць будуць пазначаны ў спецыяльных намінацыях.
Нагадаем, што менавіта пасля наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы людзі назвалі пляцёнку «Бацькава булка». «Пасля наведвання Аляксандра Лукашэнкі народ даў назву пляцёнцы “Бацькава булка” і яе рэалізацыя павялічылася ў разы. Яна карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і ва ўсіх гасцей, якія вязуць з сабой дадому духмяны хлеб з водарам дзяцінства», — расказвала [2]намеснік старшыні праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыркова.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/s/minkultrb
[2] https://www.belta.by/society/view/posle-poseschenija-lukashenko-hlebopekarni-v-svislochi-ljudi-nazvali-pletenku-batkova-bulka-463535-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/karavay-fest-backava-bulka
[4] https://zviazda.by/be/tags/svislach
[5] https://zviazda.by/be/tags/hleb
[6] https://zviazda.by/be/tags/matulin-karavay