Мінскі аўтамабільны завод прымае ўдзел у міжнароднай прамысловай выстаўцы «Інапрам», якая з 4 па 7 ліпеня праходзіць у Екацярынбургу, паведамілі [1] ў прэс-службе прадпрыемства.
На стэндзе завода дэманструюцца апошнія навінкі тэхнікі МАЗ: самазвал для перавозкі скальных парод МАЗ-65262L з платформай АТ «Бецэма» і самазвал для перавозкі інертных матэрыялаў на шасі МАЗ-651628 з платформай вытворчасці Grunwald.
На выстаўцы плануецца падпісанне дакументаў, сярод якіх пагадненне аб намерах у сферы рэалізацыі інавацыйных прампраектаў паміж Міністэрствам прамысловасці, энергетыкі і інавацый Рэспублікі Башкортастан і Мінскім аўтазаводам, пратакол аб намерах паміж ТАА «МАЗ Цэнтр Чэлябінск» і муніцыпалітэтам горада Златауст, а таксама дагавор паміж ТАА ГД «МАЗ-РУС» і ТАА «МАЗ Цэнтр Чэлябінск» на пастаўку поўнапрывадных шасі МАЗ.
Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://maz.by/media/news/2022/07/04/vystavka-innoprom-nachala-rabotu-v-yekaterinburge
[2] https://zviazda.by/be/tags/maz
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekacyarynburg
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystauka