Яны ашукалі 74-гадовую жыхарку абласнога цэнтра. Жанчыне патэлефанавалі на мабільны тэлефон і паведамілі, што яе дачка здзейсніла ДТЗ, за якое будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Пасля патэлефанавалі яшчэ і на хатні, каб яна не магла звязацца з роднымі.
Крыху пазней прыехаў кур’ер, які забраў у пенсіянеркі 5500 долараў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. З часам жанчына даведалася, што з яе дачкой усё добра і звярнулася па дапамогу ў праваахоўныя органы. Па артыкуле махлярства, здзейсненым у буйным памеры, заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-grodzenskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/telefonnyya-ashukancy