Аб’ёмы закладкі прадукцыі ў стабфонды будуць павялічаны на 35 працэнтаў. Аб гэтым сказаў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, паведамляе [1] БелТА.
«У гэтым годзе сістэма стабілізацыйных фондаў будзе рэгламентавацца адпаведнай пастановай урада, якой будзе прадугледжана павелічэнне аб’ёмаў закладкі прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды на 35 працэнтаў у аб’ёме амаль 151 тыс. т», — сказаў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, аб’ёмы закладкі бульбы павялічацца на 8 працэнтаў (да 52 тыс. т), капусты — на 16 працэнтаў (да 26,4 тыс. т), морквы — на 11 працэнтаў (да 12,6 тыс. т), буракоў — на 4 працэнты (да 6,7 тыс. т), цыбулі — на 14 працэнтаў (да 16,4 тыс. т), яблыкаў — да 37 тыс. т.
«Гэта дасць магчымасць у поўным аб’ёме забяспечыць беларусаў таварамі „баршчовага набору“ і садавіной айчыннай вытворчасці ў шырокім асартыменце і па даступнай цане», — адзначыў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/bagdanau-abemy-zakladki-praduktsyi-u-stabfondy-pavjalichats-na-35-pratsentau-117167-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bagdanau
[3] https://zviazda.by/be/tags/stabfond
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus