Абсалютбанк стаў крэдытна-фінансавай арганізацыяй і змяніў назву, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.
Гэта рашэнне рэгламентавана пастановай праўлення Нацбанка ад 30 чэрвеня 2022 года № 240. Юрыдычны статус Абсалютбанк зменены на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю са зменай назвы на закрытае акцыянернае таварыства «ОптиКурс» НКФА.
У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб адкліканні ў ЗАТ «Абсалютбанк» спецдазволу на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый. Цяпер банку нельга прыцягваць грашовыя сродкі фізічных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты), размяшчаць прыцягнутыя сродкі фіз-і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, адкрываць і весці банкаўскія рахункі фізічных асоб. Акрамя гэтага, банку не дазваляецца выпускаць у абарачэнне банкаўскія плацежныя карткі і выдаваць каштоўныя паперы, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі.
Па стане на 5 ліпеня ў Абсалютбанку адсутнічаюць размешчаныя ва ўклады (дэпазіты) сродкі фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. ААТ «Банк Дабрабыт» вызначаны банкам-павераным.
Пастанова № 240 уступіла ў сілу з 5 ліпеня 2022 года.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/absoljutbank-stal-kreditno-finansovoj-organizatsiej-i-smenil-nazvanie-511973-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/absalyutbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/kredytna-finansavaya-arganizacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus