Новыя гандлёвыя пляцоўкі Міністэрства лясной гаспадаркі зарабілі ў розных рэгіёнах краіны, паведамілі [1] ў прэс-службе ведамства.
У асартыменце рознічных магазінаў лесаматэрыялы, піламатэрыялы, паліўныя гранулы, дровы. Апроч гэтага, можна набыць пасадачны матэрыял драўняных і хмызняковых парод, высадкі іглічных і лісцяных парод, а таксама мёд.
Новыя аб’екты адкрыты ў Брэсце на вул.Кобрынскай, 53, у Віцебску на вул.Міра, 44, у Гродне на вул.Фестывальнай, 16а, у вёсцы Калініна Гомельскага раёна (тэрыторыя дрэваапрацоўчага цэха) і ў Барысаве на вытворчым участку «Няманіца».
У будучыні плануецца адкрыць яшчэ тры магазіны. Барысаўскі лясгас арганізуе гандлёвую пляцоўку ў Барысаве, Капыльскі лясгас разгорне гандаль у Мінску па Лагойскім тракце, 52, стаянка № 39. Новы гандлёвы аб’ект з’явіцца і ў Магілёўскай вобласці, дзе зараз вядзецца выбар пляцоўкі.
Першая рознічная крама была адкрыта Капыльскім лясгасам у Дзяржынску на вул. 2-й Ленінскай, 85. Цяпер на яго прыкладзе адкрываюць аналагічныя гандлёвыя пляцоўкі па краіне.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.mlh.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[3] https://zviazda.by/be/tags/magazin
[4] https://zviazda.by/be/tags/drovy