Для кожнага маладога спецыяліста неабходна распрацаваць дарожную карту адаптацыі і замацавання на працоўным месцы. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі», паведамляе [1] БелТА.
«Для вырашэння пытання замацавання маладых спецыялістаў неабходна забяспечыць індывідуальны падыход да такіх работнікаў, наймальніку варта распрацаваць пад кожнага дарожную карту яго адаптацыі і замацавання, прадугледзець дадатковыя стымулюючыя метады», — сказаў міністр.
Андрэй Іванец адзначыў, што забяспечанасць жыллём — адно з сістэмных пытанняў для замацавання маладых спецыялістаў на працоўных месцах, другое — гэта заработная плата. «Калі мы не будзем бачыць гэтых маладых людзей, імі займацца, яны замацоўвацца не будуць. Усеагульнага падыходу, рэцэпту не існуе», — падкрэсліў ён.
У Міністэрстве адукацыі прайшло пасяджэнне калегіі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі». На парадку дня былі пытанні, якія тычацца сістэмы падбору кадраў па працы з моладдзю на прадпрыемствах і сакратароў першасных арганізацый БРСМ, укаранення новых фарматаў інфармацыйна-тлумачальнай працы з моладдзю па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага развіцця краіны, а таксама арганізацыі працы з моладзевай аўдыторыяй і інфармацыйнага проціборства ў Інтэрнэце.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ivanets-o-zakreplenii-molodyh-spetsialistov-nanimateljam-sleduet-razrabotat-dorozhnuju-kartu-adaptatsii-512011-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivanec
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-specyyalisty
[4] https://zviazda.by/be/tags/darozhnaya-karta-adaptacyi